Дзень здаровага ладу жыцця

11.02.2023

11 лютага шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у PR - акцыі «Правілы доктара Нехварэйкіна». У госці да рабят прыйшоў «доктар Нехварэйкін», разам з якім яны абагульнілі і сістэматызавалі веды па правілах здаровага ладу жыцця. У канцы мерапрыемства госць уручыў памяткі «Асцярожна, грып!»

Для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў кіналекторый “Выбірайце жыццё!”, асноўнай мэтай якога было зніжэнне цікавасці падлеткаў да наркотыкаў і фарміраванне ўласнага негатыўнага стаўлення да іх, прафілактыка злоўжывання наркотыкамі, негатыўных залежнасцей, антыграмадскіх паводзін у падлеткава-маладзёжным асяроддзі, распаўсюджванне сацыяльна значнай інфармацыі, якая забяспечвае прапаганду здаровага ладу жыцця.

Пасля абмеркавання відэаролікаў школьнікі выказалі сваё асабістае меркаванне аб негатыўным уплыве наркатычных і псіхатропных рэчываў на арганізм чалавека.