Акцыя “Сябруем с Законам”

10.02.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам» у нашай установе адукацыі праходзяць класныя і інфармацыйныя гадзіны, іншыя мерапрыемствы.

Для вучняў 5-7 класаў прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме “Закон суровы, але гэта закон”. Рабяты пазнаёміліся з асноўнымі правамі, выкладзенымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці. Навучэнцы ўмела і дасканала называлі свае правы і абавязкі, аналізавалі ўчынкі другіх. У ходзе мерапрыемства ўсе вучні зразумелі, что няма правоў без абавязкаў, няма абавязкаў без правоў.

Вучні 8- 9 класаў прынялі ўдзел у гутарцы з элементамі дыскусіі “Прафілактыка правапарушэнняў, злачынстваў і адказнасць за іх”. Рабяты спрабавалі знайсці адказы на пытанні “Што такое закон і правапарушэнне?”, “Якія законы існуюць?” і “Як трэба жыць, каб не парушаць закон?”, прагледдзелі сацыяльны ролік “Закон і дзеці” .

10 лютага сумесна з Галынкаўскім СДК прайшла тэматычная гульня “Жыць з законам у сяброўстве”. Рабяты праігралі некалькі сітуацый, якія могуць прывесці да парушэння грамадскай бяспечнасці.

У рамках шостага школьнага дня 11 лютага для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны кіналекторый “Выбірайце жыццё!”, асноўнай мэтай якога было зніжэнне цікавасці падлеткаў да наркотыкаў і фарміраванне ўласнага негатыўнага стаўлення да іх, прафілактыка злоўжывання наркотыкамі, негатыўных залежнасцей, антыграмадскіх паводзін у падлеткава-маладзёжным асяроддзі, распаўсюджванне сацыяльна значнай інфармацыі, якая забяспечвае прапаганду здаровага ладу жыцця.

Пасля абмеркавання відэаролікаў школьнікі выказалі сваё асабістае меркаванне аб негатыўным уплыве наркатычных і псіхатропных рэчываў на арганізм чалавека.