Вечар сустрэчы выпускнікоў

04.02.2023

Вечар сустрэчы выпускнікоў - гэта важнае і цікавае падзея для ўсіх запрошаных на яго людзей. Гэта магчымасць убачыць сваіх аднакласнікаў і аднакласніц праз некалькі гадоў, пагаварыць (магчыма, упершыню за доўгі час) з першымі вернымі таварышамі і суседзямі па парце.

4 лютага наша школа гасцінна расчыніла свае дзверы для былых выпускнікоў. Гучалі цеплыя прывітанні, словы ўдзячнасці настаўнікам, а падрыхтаваная канцэртная праграма вучнямі школы ўзняла ўсім настрой і падарыла толькі цёплыя эмоцыі і пачуцці.