Экскурсія ў літаратурны музей Максіма Багдановіча

03.02.2023

3 лютага вучні школы наведалі літаратурны музей Максіма Багдановіча ў г.Мінску. Рабяты пазнаёміліся з багатай, шырокай і разнастайнай экспазіцыяй музея, якая складаецца з пяці невялікіх залаў. Вучняў зацікавіла вялікая колькасць кніг, прысвечаных паэту, пераклады яго вершаў, кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – прыхільнікаў творчасці Багдановіча.