Абласная акцыя «Мой ліст салдату»

03.02.2023

У рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 85-годдзя Мінскай вобласці навучэнцы Клецкага раёна далучыліся да абласной акцыі “Мой ліст салдату”. З вялікай цікавасцю пішуць лісты са словамі падзякі тым, хто адстойваў мір на зямлі, і тым, хто ў мірны час абараняе межы нашай Радзімы, рабяты нашай школы.