Дзень грамадзянска – патрыятычнага выхавання

04.02.2023

4 лютага шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню. Для вучняў пачатковай школы прайшоў гульнявы круіз «Мая рэспубліка – Беларусь». Асноўная мэта мерапрыемства - стварэнне ўмоў для пашырэння ўяўлення аб рэспубліцы, у якой мы жывем, фарміраванне станоўчага вобраза роднай краіны і пачуцця любові да яе.

Навучэнцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у часе пытанняў і адказаў «Дык якія ж мы - беларусы?” Рабяты гаварылі аб беларусах, аб асноўных рысах характару беларусаў: сяброўстве  і лагоднасці, цярпенні і міралюбнасці, якія шмат у чым вызначаны гістарычным мінулым нашага народа. Былі закрануты пытанні гонару за Беларусь, вернасці высокім маральным каштоўнасцям і добрым традыцыям, нацыянальнай прыналежнасці.