«Сустрэчы на ўсе 100!»

31.01.2023

31 студзеня члены піянерскай дружыны школы сталі ўдзельнікамі «Сустрэчы на ўсе 100!» Гасцямі мерапрыемства былі старшыня Галынкаўскага сельвыканкама Філіпчанка А.У, кіраўнік спраў Шылко М.І., настаўнік англійскай мовы Карпіевіч В.Ю., былыя лідары піянерскага руху, якія да гэтага часу добра памятаюць піянерскія вершы і піянерскія песні. Размова ішла пра вялікую колькасць цікавых мерапрыемстваў для дзяцей, магчымасці самарэалізацыі і развіцця кожнага дзіцяці, рэальны ўклад піянераў у будучыню Беларусі.