Дзень сямейнага выхавання

28.01.2023

28 студзеня шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Сям'я - мы разам!» Мэта мерапрыемства - фарміраванне паняцця аб сямейных каштоўнасцях: павазе, даверы, узаемаразуменні праз сродкі выяўленчай творчасці.

Для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла гадзіна зносін «Карані роду твайго», асноўная мэта якога - развіццё цікавасці да гісторыі сваёй сям'і, сямейных традыцый, радаводу, выхаванне пачуцця любові да сваёй сям'і і гонару за яе, пачуцця павагі да бацькоў. Класны кіраўнік звярнула ўвагу рабят на тое, што дом і сям'я для чалавека - гэта ў першую чаргу месца, дзе яго любяць, цэняць і абавязкова чакаюць, дзе можна знайсці падтрымку, разуменне, заспакаенне, адчуць клопат навакольных. Навучэнцы пабудавалі дом, заклаўшы ў яго фундамент толькі тыя якасці, якія характарызуюць шчаслівыя сем'і, складалі генеалагічнае дрэва сям'і, таму што ведаць свае карані заўсёды лічылася неабходным, бо чалавек без мінулага не мае будучыні.