ШАГ для вучняў VIII – IX класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі»

26.01.2023

26 студзеня 2023 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў VIII – IX класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі» (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці). Госцем мерапрыемства стала інспектар Галынкаўскага сельвыканкама Бушыла Святлана Іванаўна.

У ШАГ 1 класны кіраўнік 8 класа Бобка Сафія Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Дасягненні вучоных - важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь», «Моладзь Беларусі - магчымасці для самарэалізацыі», «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк - інвестыцыі ў будучыню».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб вядомых беларускіх вучоных, якія ўнеслі ўклад у сусветную навуку, аб яе дасягненнях, перспектыўных напрамках развіцця эканомікі Беларусі, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх вучоных.

У блоку «Моладзь Беларусі - магчымасці для самарэалізацыі» размова ішла аб магчымасцях, якія прадастаўляюць установы адукацыі для задавальнення творчых здольнасцей вучняў школ, студэнтаў, іх навуковых інтарэсаў, аб умовах, створаных у Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі. У рамках гэтага блока госць мерапрыемства ўручыла навучэнцам 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту падарункавае выданне «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

У блоку «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк - інвестыцыі ў будучыню» Бобка С.І. прапанавала паглядзець відэасюжэт «Адукацыйныя праграмы дзіцячага тэхнапарку» і расказала аб магчымасцях задавальнення творчых, даследчых інтарэсаў навучэнцаў, якія адкрывае дзіцячы тэхнапарк.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі вывад аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, абмеркавалі навошта і для чаго чалавеку патрэбны веды.