Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

21.01.2023

21 студзеня шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у турніры знаўцаў “Делу – время, потехе – час”. Галоўная мэта мерапрыемства - фарміраваць пазнавальную цікавасць да людзей працы і іх прафесій. Класны кіраўнік 3 класа Шостак П.С. звярнула ўвагу рабят на тое, як правільна чалавек выбярэ сабе будучую прафесію, наколькі яна будзе даспадобы, шмат у чым залежыць далейшы жыццёвы шлях, і каб правільна выбраць для сябе прафесію, неабходна ведаць, чым займаюцца людзі дадзенай прафесіі, яе асаблівасці.

Навучэнцы 8-9 класаў гаварылі аб магчымасцях, прафесійных інтарэсах і схільнасцях, запатрабаванасці прафесіі на рынку працы, разважалі аб прафесійных якасцях працаўнікоў, прымяралі прафесіі на сябе, адказалі на пытанні анкеты. Для іх прайшоў інфарм - дайджэст «Асабістае і грамадскае ў выбары прафесіі».