Гульнявы квэст «Зімовыя забавы»

21.01.2023

21 студзеня ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у гульнявым квэсце «Зімовыя забавы». Мэта мерапрыемства – фарміраванне эмацыйна-станоўчых адносін да гульняў, спартыўных практыкаванняў і спаборніцтваў, фізічнай культуры і спорту. Дзеці ўспомнілі зімовыя віды спорту, спаборнічалі ў конкурсах «Раз - сняжок, два – сняжок», «Лыжныя гонкі», «Снег. Завіруха», «Хто хутчэй» і іншыя. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.