Метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктароў па вучэбнай, вучэбна – выхаваўчай рабоце

17.01.2023

17 студзеня на базе нашай установы адукацыі адбылося метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктароў па вучэбнай, вучэбна – выхаваўчай рабоце, у рамках якога прайшлі адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, факультатыўны занятак, майстар – клас, занятак ў дашкольнай групе. Гурткоўцы аб’яднання па інтарэсах “Вытокі” запрасілі ўсіх прысутных гасцей на “Калядныя вячоркі”.