Дзень здаровага ладу жыцця

14.01.2023

14 студзеня шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у PR-акцыі “Чысціня - залог здароўя”, накіраванай на фарміраванне ў школьнікаў беражлівых адносін да школьнага абсталявання і свайго працоўнага месца. У ходзе акцыі хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі генеральную ўборку ў класах, прывялі ў парадак пакаёвыя расліны. Рабяты прыклалі ўсе намаганні, каб школа стала яшчэ прыгажэйшай і ўтульнейшай. Удзел у акцыі — яшчэ адна нагода зрабіць свет вакол сябе чыстым і цудоўным!

Навучэнцы 6-9 класаў гаварылі аб дзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, аб тым, што ці варта паддавацца пагібельным спакусам, як навучыцца супрацьстаяць “добразычліўцам”, якія прапануюць расслабіцца. Для іх прайшло ток - шоў “Умей сказаць наркотыкам - НЕ!” Школьнікі разважалі аб наступствах ужывання наркотыкаў, гаварылі аб адказнасці за незаконны зварот наркотыкаў.