Закрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

13.01.2023

«Шчадрэц» ці «Шчодрык» з’яўляецца адным са святаў каляднага цыклу і таму менавіта сёння, 13 студзеня, у карагодзе беларускіх народных гульняў, танцаў, песняў сабраліся навучэнцы нашай школы, каб урачыста закрыць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”. Гучалі прывітанні-віншаванні, пажаданні здароўя, дабрабыту, поспехаў, а  забавы, гульні і жарты паднялі настрой усім яго ўдзельнікам.