Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»

09.01.2023

9 студзеня члены піянерскай дружыны школы далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Рабяты павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэранаў педагагічнай працы Сасіновіч Алену Аляксееўну, Бобка Таццяну Аляксееўну, Іванейчык Тамару Іванаўну, Чурылу Галіну Іосіфаўну і ўручылі ім памятныя сувеніры.