Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці

09.01.2023

9 студзеня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку III чвэрці. Мерапрыемства суправаджалася выкананнем Дзяржаўнага гімна, узняццем Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Мацукевіч Вольга Іванаўна пажадала навучэнцам поспехаў у вучобе, новых ведаў, цікавых адкрыццяў, творчых перамог.