Экскурсія ў літаратурны музей Кузьмы Чорнага

29.12.2022

З мэтай выхавання патрыятызму і пачуцця гонару за гісторыю сваёй краіны, яе дасягненні, папулярызацыі творчай спадчыны знакамітых беларускіх пісьменнікаў навучэнцы школы наведалі літаратурны музей Кузьмы Чорнага ў аг.Цімкавічы Капыльскага раёна. Дзеці прынялі ўдзел у квэсце, раскрылі для сябе старонкі з жыцця вядомага пісьменніка, бліжэй пазнаёміліся з яго творчасцю 20-30-х гг. ХХ ст.