Дзень сямейнага выхавання

24.12.2022

24 снежня шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Напярэдадні калядных свят навучэнцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у прэзентацыі «Праваслаўныя традыцыі і сямейныя каштоўнасці». Рабяты гаварылі аб сям'і, аб яе значэнні ў жыцці кожнага чалавека, аб сямейных каштоўнасцях, якія дапамагаюць сям'і выстаяць перад любымі жыццёвымі цяжкасцямі. Навучэнцы абмеркавалі для чаго патрэбны сямейныя традыцыі, на чым павінна будавацца праваслаўная сям’я па перакананні вернікаў, якія традыцыі святкавання Ражства існуюць у іх сем'ях.