Акцыя «Бяспечныя канікулы»

22.12.2022

У рамках акцыі “Бяспечныя канікулы» для навучэнцаў школы прайшла прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам В.А. Уладзімір Анатольевіч нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд: забарона выхаду на лёд, правілы паводзін на праезжай частцы, у транспарце, на чыгунцы, правілы бяспечных паводзін у быце пры выкарыстанні феерверкаў і іншых піратэхнічных вырабаў.