ШАГ для вучняў V – VII класаў па тэме “Мая малая радзіма: учора, сёння, заўтра”.

23.12.2022

20 снежня для вучняў V – VII класаў адбылася чарговая інфармацыйнага гадзіна ў рамках інфармацыйна – адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Мая малая радзіма: учора, сёння, заўтра”.

Любоў - самае моцнае пачуццё, якое можа адчуваць чалавек. Любоў да маці, да сяброў, да працы, да Радзімы. Любіць сваю малую радзіму – значыць бачыць у ёй толькі добрае, адчуваць водар, які знаёмы толькі табе, і вельмі сумаваць па непрыкметных вулачках, калі знаходзішся далёка ад дому. Рабяты гаварылі аб родных мясцінах, аб гісторыі свайго роднага краю, прагледзелі дакументальны фільм пра Клецкі раён, разважалі аб тым, чаму малая радзіма - самае важнае, самае любімае месца на зямлі.