Школьны этап  фестывалю работ даследчага характару дашкольнікаў  “Я – даследчык!”

19.12.2022

19.12.2022г  адбыўся школьны этап  фестывалю работ даследчага характару дашкольнікаў  “Я – даследчык!”, у якім прыняла ўдзел выхаванка дашкольнай групы Гаўрыленка Сафія.  Сафія разам з выхавальнікам Жаннай Мікалаеўнай і бацькамі правяла даследаванне на тэму “Аб чым гаворыць таблічка з надпісам і чырвонай зоркай на старым доме”.  Дзяўчынка разам з выхавальнікам паставіла наступныя задачы:

  1. Наведаць сельскі савет і даведацца, чаму такія таблічкі не на ўсіх дамах?
  2. Пазнаёміцца з гаспадарамі аднаго з дамоў, дзе вісіць такая таблічка.
  3. Наведаць музей «Партызанская вёска» у пасёлку Азярэчча.
  4. Зрабіць макет партызанскай стаянкі.
  5. Пазнаёміць сваіх сяброў з сабранымі матэрыяламі.

Усе задачы выкананыя і работа атрымалася змястоўнай. Пажадаем поспехаў Сафіі на адборачным этапе.