Шашачны турнір «Майстры шашак»

17.12.2022

17 снежня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» для навучэнцаў школы прайшоў шашачны турнір «Майстры шашак». Гульня была вельмі цікавай і захапляльнай. Усе ўдзельнікі турніру хацелі перамагчы і ўважліва ацэньвалі пазіцыі сапернікаў. Балельшчыкі ўважліва сачылі за правільнасцю гульні. Канешне, пераможцамі становяцца не ўсе. Пасля заканчэння гульні былі падведзены вынікі. Сярод пераможцаў былі Шылко Улад (9 клас), Няміра Мацвей (5 клас).