Акцыя «Цуды на Каляды»

12.12.2022

У рамках акцыі «Цуды на Каляды» цімураўскі атрад піянерскай дружыны школы прыгатаваў пячэнне, сімвал акцыі – чырвоную рукавічку. Прысмакі былі прададзены падчас дабрачыннага кірмаша. За атрыманыя грошы набыты падарункі дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, дзецям-інвалідам.