Акцыя «Упрыгожым школу разам да навагодніх свят»

15.12.2022

Школа - гэта не толькі тое месца, у якім дзеці атрымліваюць новыя веды і засвойваюць навыкі сацыялізацыі. Навучальная ўстанова таксама ўяўляе сабой месца, у якім школьнікі і настаўнікі сустракаюць святы, з радасцю весяляцца, сябруюць, праяўляюць творчую актыўнасць. Новы год – самае любімае свята. Каб яно стала асабліва запамінальным, вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі ўпрыгожылі школу да свят.