Дабрачынны кірмаш

12.12.2022

У рамках абласнога дабрачыннага фестывалю-марафону «Крылы анёла» 12 снежня ў школе прайшоў дабрачынны кірмаш. Гэта мерапрыемства у нашай ўстанове адукацыі праводзіцца кожны год, а сёлета дало старт рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Выручаныя сродкі ад продажу пойдуць на падарункі дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, дзецям-інвалідам у рамках акцыі «Цуды на Каляды».