Акцыя “Дзень з прадпрыемствам”

13.12.2022

13 снежня ў рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам» навучэнцы школы наведалі ААТ «Клецкі мехзавод». У ходзе агляднай экскурсіі рабяты даведаліся аб тым, што прадпрыемства з’яўляецца найбуйнейшым у Рэспубліцы Беларусь вытворцам жгутавай прадукцыі для аўтатрактарнай тэхнікі, а таксама адзіным пастаўшчыком электраправодкі на зборачны канвеер ААТ «МАЗ».