Дзень здаровага ладу жыцця

10.12.2022

10 снежня шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця, які з'яўляецца перадумовай для развіцця розных бакоў жыццядзейнасці чалавека, дасягнення ім актыўнага даўгалецця і паўнацэннага выканання сацыяльных функцый.

Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Калі хочаш быць здаровым!» Рабяты замацавалі свае веды аб здароўі і яго складніках, гаварылі аб шкодных звычках і адлюстравалі іх на сваіх малюнках.

Навучэнцы 7-9 класаў актыўна выконвалі заданні квэст гульні «Здароўе – гэта здорава!”, даказаўшы тым самым, што сёння быць здаровым - гэта не толькі прыгожа. Быць здаровым - гэта модна, прэстыжна, выгадна. І яшчэ гэта жыццёва неабходна. Быць здаровым - гэта значыць быць надзейнай апорай сваёй сям'і. Быць здаровым - гэта значыць быць працаздольным, і, такім чынам, паспяховым. Быць здаровым - гэта значыць весці актыўны лад жыцця і атрымліваць асалоду ад яго магчымасцей.