Акцыя «Упрыгожым школу разам да навагодніх свят»

07.12.2022

Новы год - самае лепшае свята не толькі зімы, але і ўсяго года. Яно надзелена чарадзействам, прыгажосцю, весялосцю. Ужо ў пачатку снежня ўсе пачынаюць рыхтавацца да ўрачыстасці.

У нашай установе адукацыі ў рамках дабрачыннай акцыі стартавала акцыя “Упрыгожым школу разам да навагодніх свят”. Вучні і педагогі школы ствараюць атмасферу казкі, а калі ў яе паверыць, яна абавязкова ажыве.