Спартыўны квэст «Мы за здаровую краіну»

03.12.2022

3 снежня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўным квэсце «Мы за здаровую краіну», галоўнай мэта якога - прапаганда і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага адпачынку. Навучэнцы праз разнастайныя практыкаванні развівалі хуткасць рэакцыі, спрыт, каардынацыю рухаў, бег, уменне ў кіданне мяча, скачкі праз скакалку, гаварылі аб значэнні спорту і фізкультуры для здаровага ладу жыцця чалавека і краіны ў цэлым.