Дзень духоўна-маральнага выхавання

03.12.2022

3 снежня шосты школьны дзень быў прысвечаны духоўна-маральнаму выхаванню. Для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гадзіна зносін «Дабрыня выратуе свет», галоўнай мэтай якой было засваенне паняццяў «дабрыня», «чуласць», «міласэрнасць», «гуманнасць», а таксама развіццё маральнага самапазнання. Рабяты гаварылі аб дабрыні, добрых справах і якімі яны павінны быць, якія добрыя ўчынкі здзяйснялі яны.

Навучэнцы 6-8 класаў у рамках акцыі «Ад сэрца да сэрца», прымеркаванай да Міжнароднага дня інвалідаў, Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь наведалі інваліда 1 групы Я.П.Аляксейчык у аг. Галынка. Рабяты дапамаглі жанчыне па гаспадарцы, пагаварылі аб жыцці і пажадалі моцнага здароўя. Пажылая жанчына была вельмі расчулена, пачаставала рабят яблыкамі і цукеркамі, а ўжо колькі разоў сказала «дзякуй» за тое, што наведалі яе - складана падлічыць!