ШАГ для вучняў 5-7 класаў “Гісторыя нашай школы”

30.11.2022

30 лістапада для вучняў 5-7 класаў у рамках інфармацыйна – адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Гісторыя нашай школы”.

Гісторыя нашай школы - гэта вялізныя фотаальбомы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, гэта летапіс школы. На шматлікіх фотаздымках настаўнікі, намаганнямі якіх было выхавана не адно пакаленне, знакамітыя выпускнікі, якімі ганарыцца школа. Рабяты гаварылі аб традыцыях школы, аб тым якой яны бачаць яе ў будучыні.