Свята “Піліпаўскія Дзяды”

28.11.2022

28 лістапада у рамках правядзення абласнога дабрачыннага фестывалю - марафону “Крылы Анёла” гурткоўцы аб’яднанняя па інтарэсах “Вытокі” запрасілі вучняў і педагогаў школы на свята беларускага народнага каляндара, звязанае з памінаннем продкаў - Піліпаўскія Дзяды. Прысутныя даведаліся аб гісторыі і традыцыях свята, паспрабавалі стравы, якія раней беларусы рыхтавалі спецыяльна для святкавання. У час вячэры рабяты гаварылі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады.