Атракцыён рухомых гульняў на свежым паветры

26.11.2022

26 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы выдатна правялі час, гуляючы ў рухомыя гульні на свежым паветры. Рабяты з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, ляпілі снегавіка, дэманстравалі свой спрыт у кіданні снежкаў. Хлапчукі і дзяўчынкі правялі час весела і з карысцю, а таксама атрымалі зарад дадатных эмоцый і выдатнага настрою.