Дзень сямейнага выхавання

26.11.2022

26 лістапада шосты школьны дзень быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. «Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома», гаварыў Л.Н.Талстой. Менавіта пра свой дом, пра сям'ю гаварылі навучэнцы пачатковай школы, таму што ў жыцці кожнага чалавека і асабліва дзіцяці няма нічога больш дарагога і блізкага за сям'ю. Вучні  прынялі ўдзел у гульні-падарожжы «Дом, у якім мы жывем».

Чаму людзі розных пакаленняў не разумеюць і не жадаюць разумець адзін аднаго? Чаму нават самыя блізкія людзі не могуць знайсці агульную мову? Чаму ўзнікае такая колькасць спрэчак і рознагалоссяў? На гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці адказы навучэнцы 7-9 класаў. Для рабят прайшла гадзіна зносін «Канфлікт пакаленняў». Гасцямі мерапрыемства стала сям'я настаўнікаў школы Бобка, якая на канкрэтных прыкладах расказала, што такое канфлікт пакаленняў, як яны стараліся пазбягаць канфлікту са сваімі дзецьмі, прапанавалі спосабы выхаду з канфліктнай сітуацыі. Навучэнцы разважалі аб тым, ці існуе сёння непаразуменне паміж бацькамі і дзецьмі ў сучасных сем'ях, наколькі актуальнай застаецца праблема «бацькоў і дзяцей».