ШАГ для навучэнцаў VIII – IX класаў «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці»

24.11.2022

24 лістапада 2022 г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII – IX класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны падмурак незалежнасці» (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў)». Госцем мерапрыемства стаў ляснічы Галынкаўскага лясніцтва Мелехавец Анатоль Уладзіміравіч.

У ШАГ 1 класны кіраўнік 8 класа Бобка Сафія Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Машынабудаванне - апора і рухаючая сіла эканомікі нашай краіны», «Беларусь – «краіна вялікай хіміі»», «Горна-абагачальны камбінат ААТ «Беларуськалій» - нацыянальнае здабытак Рэспублікі Беларусь».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб машынабудаванні, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, якія з'яўляюцца вядучай галіной, апорай і рухаючай сілай эканомікі краіны, адыгрываюць важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы. Дзеці абмеркавалі прадукцыю нафтахімічнай прамысловасці, якая асабліва запатрабавана на ўнутраным рынку краіны і за мяжой, ролю хімічнай прамысловасці ў захаванні навакольнага асяроддзя.

Пасля прагляду фрагмента відэароліка «Самы надзейны партнёр - у Беларусі. Лукашэнка пра брэнд краіны, праблему голаду ў свеце і солі нацыі» Анатоль Уладзіміравіч расказаў чаму вытворчасць калійных угнаенняў у Беларусі аказвае значны ўплыў на развіццё ўсіх астатніх відаў гаспадарчай дзейнасці людзей.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі вывад аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы.