Гульня – квэст “My dear country, my Belarus”

23.11.2022

23 лістапада вучні 7-8 класаў Русенчык Ягор, Хітроў Даніла, Грынкевіч Ульяна, Фалітар Багдана, Шостак Яна прынялі ўдзел у раённай квэст - гульні па англійскай мове “My dear country, my Belarus”. Квэст-гульня праводзілася з мэтай фарміравання цікавасці і пазітыўнага стаўлення да іншамоўнай культуры, развіцця запатрабавання карыстацца замежнай мовай як сродкам міжасобасных зносін, умацаванні міжнародных сувязяў.

1 тур – тэарэтычны заключаўся ў выкананні заданняў рознай тэматыкі: гісторыя, знакамітыя людзі, славутасці, дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. У 2 туры рабяты прэзентавалі турыстычны маршрут па Рэспубліцы Беларусь.