Акцыя «Дзень з прадпрыемствам»

22.11.2022

У рамках акцыі «Дзень з прадпрыемствам» навучэнцы школы адправіліся на экскурсію ў ДЛГУ «Клецкі лясгас». Мерапрыемства пачалося з наведвання Галынкаўскага лясніцтва. Намеснік кіраўніка лясгаса па ідэалагічнай рабоце Кулакоўскі Уладзімір Альфонсавіч і ляснічы Мелехавец Анатоль Уладзіміравіч правялі аглядную экскурсію, расказалі аб гісторыі стварэння Галынкаўскага лясніцтва, аб напрамках лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы, аб лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лесу ў пажаранебяспечныя перыяды. Экскурсія прадоўжылася ў ВМУ «Хамінка». Вучні даведаліся пра асноўныя лесаўтваральныя пароды, якія растуць на тэрыторыі лясгаса, і яе перапрацоўку у дрэваапрацоўчым цэху.