Бацькоўскі сход “Аб бацькоўскай адказнасці за бяспечныя і законапаслухмяныя паводзіны непаўналетніх”

18.11.2022

18 лістапада ў нашай установе адукацыі адбыўся бацькоўскі сход па тэме “Аб бацькоўскай адказнасці за бяспечныя і законапаслухмяныя паводзіны непаўналетніх”. Па дадзенаму пытанню выступіла класны кіраўнік 7 класа Бобка А.А. Алена Аляксандраўна гаварыла аб раўнадушшы і пасіўнасці бацькоў у адносінах да сваіх дзяцей, нагадала аб непасрэдных абавязках законных прадстаўнікоў, адказнасці за бяспеку непаўналетніх. Было адзначана, што часам, не ўсе яны ведаюць, дзе іх дзеці бавяць час, з кім сябруюць.

На сходзе прысутнічаў старшы інспектар ІСН Клецкага РАУС Сямёнаў Р.В. Раман Віктаравіч звярнуў увагу бацькоў на тое, што непасрэдна яны нясуць поўную адказнасць за выхаванне і ўтрыманне сваіх дзяцей, растлумачыў з якога ўзросту наступае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за правапарушэнні і злачынствы. Былі закрануты пытанні падлеткавай злачыннасці ў Клецкім раёне, злачынствы супраць палавой недатыкальнасці асобы, незаконнага звароту  наркотыкаў.