Дзень здаровага ладу жыцця

12.11.2022

12 лістапада шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця, які з’яўляецца перадумовай для развіцця розных бакоў жыццядзейнасці чалавека, дасягнення ім актыўнага даўгалецця і паўнацэннага выканання сацыяльных функцый.

Праблема п'янства і алкагалізму для Беларусі - адна з самых актуальных і сацыяльна небяспечных, таму праведзеныя мерапрыемствы ў гэты суботні дзень былі прысвечаны гэтай важнай праблеме.

Навучэнцы 5-7класаў прынялі ўдзел у флэшмобе “Алкагалізму - НЕ! Мы за ЗЛЖ!”, галоўнай мэтай якога было фарміраванне негатыўнага стаўлення да ўжывання спіртных напояў. У канцы рабяты ўручылі інфармацыйныя лісты “Алкаголь - гэта небяспечна”.

Навучэнцы 8-9 класаў гаварылі аб уплыве алкаголю на арганізм падлетка, аб праблеме п'янства ў нашай краіне, яе прыкметах, лячэнні і мерах прафілактыкі, аб захаванні фізічнага і духоўнага здароўя праз фарміраванне імкнення да здаровага ладу жыцця. Для іх прайшла канферэнцыя “Алкагалізм: звычка або хвароба”.