Прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А.

09.11.2022

9 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. па выкананню правіл дарожнага руху, сродках абароны ад розных здарэнняў у цёмны час сутак. Уладзімір Анатольевіч звярнуў увагу прысутных на тое, што аварыі, у якіх пацярпелымі аказваюцца пешаходы, рэгулярна адбываюцца ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Для прадухілення падобных здарэнняў ўсе ўдзельнікі дарожнага руху павінны быць больш уважлівымі і выконваць правілы дарожнага руху. Спецыяльна для пешаходаў ёсць і дадатковы сродак абароны - флікеры. Участковы інспектар даў парады вучням як і дзе насіць флікеры, каб быць больш прыкметным, нагадаў правілы нашэння гэтых элементаў абароны.