Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці

08.11.2022

08.11.2022 у нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці. Мерапрыемства суправаджалася ўзняццем Дзяржаўнага флага і выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Была выказана падзяка пераможцу конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці «Ад даследаванняў да адкрыццяў» Няміра Мацвею, дыпламанту 3-й ступені II этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія» Бушыла Яне.