Спаборніцтвы па настольным тэнісе

05.11.2022

5 лістапада ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе. Рабяты паказалі выдатнае валоданне ракеткай, спрыт, сілу волі да перамогі. Ва ўпартай барацьбе за першае месца перамог навучэнец 9 класа Карпіевіч Мацвей.