Настольная гульня «Піянерскае ACTIVITY»

02.11.2022

Другі дзень восеньскіх канікул у нашай школе быў прысвечаны дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і прайшоў пад дэвізам ГА «БРПА». Члены піянерскай дружыны цікава і пазнавальна правялі час, гуляючы ў настольную гульню «Піянерскае ACTIVITY», якая садзейнічала згуртаванню калектыва, паўтарэнню гісторыі піянерскай арганізацыі, правіл жыцця піянераў.