Велапрабег «Па дарогах малой радзімы»

29.10.2022

З мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, любові да сваёй малой Радзімы 29 кастрычніка ў рамках праекту “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы сабраліся разам, каб прыняць удзел у велапрабегу «Па дарогах малой радзімы». Дзеці не толькі праехалі па знаёмых вулачках роднага аграгарадка, зрабілі прыпынкі ў найбольш значных мясцінах, але і ўспомнілі гісторыю сваіх родных мясцін.