Экскурсія на мемарыяльны комплекс “Курган славы”

28.10.2022

У рамках Года гістарычнай памяці 28 кастрычніка вучні нашай школы адправіліся ў турыстычную экскурсію на мемарыяльны комплекс “Курган славы”.

Падчас экскурсіі рабяты даведаліся аб гістарычнай значнасці стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», аб подзвігу савецкага народа, аб лёсе мемарыяла, у якім адлюстравалася гісторыя беларускага народа на рубяжы стагоддзяў. Экскурсія пакінула ў сэрцах школьнікаў незабыўныя ўражанні, бо наведаць гэта месца - значыць аддаць даніну памяці кожнаму трэцяму беларусу, які загінуў у той вайне і кожны з нас можа зрабіць гэта.