ШАГ для вучняў V – VII класаў на тэму “Сямейныя традыцыі”.

27.10.2022

27 кастрычніка для вучняў V – VII класаў у рамках інфармацыйна – адукацыйнага праекту “ШАГ” прайшла гадзіна зносін “Сямейныя традыцыі”. Рабяты гаварылі аб тым, якія бываюць сямейныя традыцыі, навошта яны ўвогуле існуюць, якое значэнне маюць у жыцці сям’і, як іх захаваць і перадаць будучым пакаленням.

Класны кіраўнік 5 класа Канапацкая Дз.С. звярнула ўвагу рабят на тое, што дзякуючы менавіта традыцыям, якія існуюць у сем’ях, мы вучымся любіць, паважаць адзін аднаго, давяраць, дапамагаць адзін аднаму, цаніць каштоўныя хвіліны зносін з роднымі людзьмі, а гэта самае галоўнае ў жыцці.