ШАГ «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі»

27.10.2022

27 кастрычніка 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў VIII – IX класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі)».

Мерапрыемства прымеркавана да дня ўтварэння Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Госцем мерапрыемства стала Шылко Марына Іванаўна, кіраўнік справамі Галынкаўскага сельвыканкама.

У ШАГ 1 адказная за выхаваўчую работу Карпіевіч Вольга Юльянаўна пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі», «Па старонках дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by».

У ШАГ 2 прысутныя гаварылі аб праве як неад'емнай частцы нашага жыцця, аб тым, што ўяўляе сабой дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, хто займаецца вядзеннем рэсурсаў дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі. Марына Іванаўна расказала чаму дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі з'яўляецца найважнейшым інструментам устойлівага развіцця незалежнай Беларусі.

У блоку «Па старонках дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by» класны кіраўнік 9 класа Булат З.А. прапанавала вучням пазнаёміцца з галоўнай старонкай сайта і яго асноўнымі раздзеламі.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі вывад аб актуальнасці і важнасці тэмы размовы, чаму так неабходна ў сучасным свеце валодаць афіцыйнай і самай актуальнай прававой інфармацыяй.