Прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”

26.10.2022

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх напярэдадні і ў час восеньскіх канікулаў з 24 кастрычніка па 7 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з іншымі службамі міліцыі праводзіць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”.

26 кастрычніка ў рамках акцыі вучні школы прынялі ўдзел у прафілактычнай гутарцы з участковым інспектарам міліцыі Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. Уладзімір Анатольевіч растлумачыў рабятам правілы бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце і ў дварах, неабходнасць няўхільнага захавання правілаў перавозкі непаўналетніх у транспартных сродках, наяўнасць у цёмны час сутак флікераў.