Тыдзень бацькоўскай любові

21.10.2022

На працягу тыдня ў школе праходзіла акцыя «Дзясятка для маіх бацькоў», дзе рабяты 5–9 класаў імкнуліся атрымаць за тыдзень як мага больш  дзясятак, каб парадаваць сваіх маці і тату. Асабліва пастараліся дзяўчынкі на ўроках працоўнага навучання і атрымалі іх найбольшую колькасць.

У файе школы была арганізавана фотавыстава «Прафесія майго таты».

21 кастрычніка навучэнцы прынялі ўдзел у флэшмобе «Мой тата самы лепшы», яшчэ раз выказаўшы словы ўдзячнасці самым дарагім у іх жыцці людзям.