Спартландыя «Мы - сябры, мы - спартыўная сям'я!»

22.10.2022

22 кастрычніка ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы сабраліся разам, каб прыняць удзел у спартландыі «Мы - сябры, мы - спартыўная сям'я!» Кожны з рабят меў магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства, хуткасць і спрыт у разнастайных эстафетах. У конкурсе актыўна ўдзельнічалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.